Калі ў Беларусі скончацца дажджы? Прагноз кліматолага

Калі ў Беларусі скончацца дажджы? Прагноз кліматолага

Калі ў Беларусі скончацца дажджы? Прагноз кліматолага

Ужо больш за два тыдні, як у Беларусі наступіла лета, але па-сапраўднаму цёплага надвор’я няма. Тэмпература ў краіне занадта нізкая для чэрвеня, а дажджы і ўлевы, здаецца, сыходзіць не збіраюцца.

Што адбываецца з надвор’ем у Беларусі і калі прыйдзе лета, Еўрарадыё распавёў кліматолаг.
 

Чаму надвор’е такое нестабільнае?

Кліматолаг Уладзіслав Шумак лічыць, што такое надвор’е — не навіна для Беларусі, такім яно было і раней.

— Беларускае надвор'е заўсёды было пераменлівым, ніколі не было стабільных сезонаў. Змены заўсёды былі: і халодныя леты, і цёплыя зімы… 

Але апошнія 20 гадоў у сувязі з глабальнымі зменамі клімату, змяняюцца і сезонныя тэндэнцыі. Перш за ўсё — гэта ссоўванні сезонаў. 

Напрыклад, лета пачынаецца пазней і цягнецца амаль да канца верасня. А значыць, ссоўваюцца і восеньскія, і зімовыя, і вясеннія сезоны.

Шумак кажа, што змены клімату цяпер звязаныя з павялічанай колькасцю розных катастрафічных метэаралагічных з’яваў.  

— Калі дождж ідзе, то адразу выпадае, напрыклад, паўмесячная норма ападкаў за дзень. Раней таксама гэта здаралася, але зараз колькасць такіх з’яў значна павялічылася. І будзе павялічвацца дыяпазон тэмператур менавіта ў летні перыяд: калі ў адзін дзень будзе градусаў 15, а ўжо праз дзень 30.

Калі ў Беларусі скончацца дажджы? Прагноз кліматолага
Хутка ў Беларусь прыйдзе спёка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.