У сераду ў Беларусі чакаецца парывісты вецер, месцамі — навальніцы
Лета / Еўрарадыё
У сераду, 18 чэрвеня, у Беларусі ўначы прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.
Удзень будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі — з навальніцамі. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні ўмераны, удзень — парывісты, у асобных раёнах — моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.
Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 градусаў цяпла. Удзень чакаецца 18-24 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе Беларусі паветра прагрэецца да +26 градусаў.
Прагноз надвор'я на 18 чэрвеня / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 18 чэрвеня / Белгідрамет