Качанава: Увядзенне платы за наведванне паліклінік немэтазгоднае

Увядзенне ў Беларусі платы за наведванне паліклінік немэтазгоднае. Пра гэта БЕЛТА заявіла Наталля Качанава, намеснік прэм'ер-міністра. Паводле яе слоў, на дадзеным этапе трэба ўдасканальваць працу паліклінік, укараняць сучасныя метады арганізацыі іх дзейнасці.
Качанава станоўча ацаніла нядаўні дазвол прыватным клінікам выдаваць бальнічныя лісты. Яна лічыць, што гэта знізіць нагрузку на дзяржаўныя паліклінікі, а значыць можа павысіцца якасць абслугоўвання.
Фота: БЕЛТА
