Каб закрыць прарыў дамбы ў Нямеччыне, затапілі чарговую баржу (відэа)

Паводка ў гэтым раёне працягваецца ўжо тыдзень. Некалькі дзён там спрабавалі ліквідаваць 50-метровы прарыў дамбы, які паступова павялічваўся. Былі эвакуяваныя 8 тысяч чалавек.


Нарэшце, было вырашана ўзарваць і патапіць дзве баржы з друзам. Аднак і гэтага аказалася замала — у нядзелю была ўзарваная трэцяя баржа. На яе з верталётаў скінулі сотні мяхоў з пяском. Ці ўдалося цалкам ліквідаваць прарыў, пакуль невядома.
 

Фота — Reuters, AFP