Інфляцыя сёлета апынецца вышэйшай за мэтавую — кіраўнік Нацбанка

Грошы / Euroradio
Інфляцыя па выніках года ў Беларусі будзе вышэйшай, чым запланаваў урад. Пра гэта ў інтэрв'ю беларускаму тэлебачанню расказаў старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка.
Чыноўнік паведаміў, што ад мэты ў 5% інфляцыі яны не адмаўляюцца, але...
"Не будзе ў нас цалкам магчымасці ўкласціся ў 5%. Але — яшчэ раз: гэта будзе залежаць ад сітуацыі, якая складваецца на міжнародных рынках, на цэнах імпартных", — заявіў Галоўчанка.
Паводле стану на жнівень, гадавая інфляцыя склала 7,2% (у ліпені яна складала 7,4%). Галоўчанка паведаміў, што асноўны рост цэн даюць 20 узбуйненых таварных пазіцый: "Перш за ўсё, гэта мясныя прадукты, малочныя прадукты, напоі, сектар грамадскага харчавання". А яны ў сваю чаргу даражэюць, бо растуць цэны на сыравіну і імпартныя тавары, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.