Хрышчэнскіх маразоў сёлета ў Беларусі не будзе

У Беларусь працягнуць паступаць вільготныя і цёплыя паветраныя масы з Атлантыкі. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў начальнік службы прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

Па яго словах, у суботу ў паўночна-заходніх раёнах рэспублікі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Уначы і раніцай месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4...+2 градусы, максімальная днём — 0...+7.

Потым атмасферныя франты будуць перамяшчацца з паўднёвага захаду Еўропы праз нашу краіну. Яны прынясуць у нядзелю на большую частку тэрыторыі кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. Уначы і зранку месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу -2...+3 С, днём 0...+6.

У панядзелак часам чакаюцца ападкі — мокры снег, дождж. Месцамі туман, галалёд. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ўначы ад -3 да +3, удзень да 5 градусаў вышэй за 0.

Фота — gorodkirov.ru