Грыбок — "пажыральнік долараў" дабраўся да Брэста
Раней афіцыйныя СМІ паведамлялі, што мінскія банкі не прымаюць некаторыю купюры з-за наяўнасці грыбка.
Пра тое, што аналагічны выпадак адбыўся ў Брэсце, паведамляе брэсцкі сайт TOMIN.BY са спасылкай на чытачку. Па словах жанчыны, яна хацела памяняць 100-доларавую купюру, купленую тыдзень таму ў самім банку. Аднак касірка заявіла, што на банкноце грыбок, яе можна здаць з камісіяй у 10 адсоткаў. Але грошы пры гэтым банк абяцае аддаць толькі праз месяц.
Нагадаем, што прычынай з'яўлення грыбка на доларавых купюрах называлася няправільнае захоўванне. У Нацбанку карэспандэнтам Еўрарадыё паведамілі, што золатавалютным рэзервам краіны грыбок не пагражае.
Фота — tomin.by