Гродзенка зарэзала старэйшую сястру на дні нараджэння

Як піша Гродзенскі блог s13.ru, міліцыянты знайшлі труп 35-гадовай жанчыны са шматлікімі нажавымі раненнямі. Цела выявілі ў кватэры забітай жанчыны. 

Папярэдне паведамляецца, што жанчыну забіла малодшая сястра той жа ноччу. Перад гэтым яны разам выпівалі, бо старэйшая адзначала свой дзень нараджэння. 

Падазраванай 24 гады. Раней яе судзілі за ўхіленне ад утрымання сваіх дзяцей. Ідзе следства. 

У загінулай засталіся муж і 17-гадовы сын. 

Фота — rrnews.ru