“Граніт” стаў чэмпіёнам Беларусі па футболе ў першай лізе
Каманда з Мікашэвічаў за тур да завяршэння першынства заваявала сабе “золата” і пуцёўку ў вышэйшую лігу.
15 лістапада ў 29-м туры “Граніт” згуляў у нічыю са “Слонімам” (2:2). Матч праходзіў у Лунінцы па стадыёне “Палессе”.
Прызавыя месцы ў першай лізе ўжо вядомыя: на другім месцы ў турнірнай табліцы размясцілася мазырская “Славія”, а вось бронзавыя медалі таксама датэрмінова заваяваў “Віцебск”. Менавіта гэты клуб згуляе сутыкавыя матчы з “Дняпром” за права выступаць у элітным дывізіёне.