Гомельская вобласць апошняй падняла аплату праезду ў грамадскім транспарце

Тралейбус, ілюстрацыйнае фота
Апошняй у краіне цэны на праезд у гарадскім транспарце падняла Гомельская вобласць. Адпаведнае рашэнне Гомельскага аблвыканкама ад 10 красавіка з'явілася сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Адна паездка на звычайных і хуткасных маршрутах цяпер каштуе 90 капеек, а на экспрэсных — 1 рубель.
У прыгарадным транспарце тарыфы выраслі на 1 капейку: у звычайных маршрутах давядзецца плаціць 11 капеек за кіламетр, на хуткасных і дадатковых —— 13 капеек, а на экспрэсных — 14 капеек.
Павысіўся і кошт праязных білетаў. За месячны праязны трэба будзе аддаць ад 34,42 рубля да 54,05 рубля — у залежнасці ад памеру горада і колькасці відаў транспарту.
Раней цэны на праезд у грамадскім транспарце павысіліся ва ўсіх астатніх абласцях і Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.