Гендырэктар “Кубані”: “Петрэску? Нехта, падобна, спецыяльна падагравае абстаноўку”
Яўген Мураўёў абверг інфармацыю аб прызначэнні Дана Пэтрэску на пасаду галоўнага трэнера каманды замест Віктара Ганчарэнкі.
“На сённяшні дзень каманду ўзначальвае Віктар Ганчарэнка. Мы ўчора акурат з ім размаўлялі. Зараз ён рыхтуе каманду да матчу чэмпіянату Расіі з “Лакаматывам”. Не прынята ніякіх рашэнняў, якія маглі б перашкодзіць яму гэта рабіць. Я не бачу ніякіх праблем. А што тычыцца інфармацыі пра нібыта прызначэнне Петрэску, то нехта, падобна, спецыяльна падагравае абстаноўку”, - цытуе Мураўёва сайт tribuna.by.
Нагадаем, што 19 жніўня афіцыйны сайт заўзятараў “Кубані” абвесціў, што ўжо з 20 жніўня клуб замест беларуса Ганчарэнкі будзе трэніраваць румын Петрэску.