Гамяльчаніна абвінавачваюць у педафіліі і распаўсюдзе парнаграфіі

Сабраныя доказы па 15 эпізодах злачыннай дзейнасці мужчыны. Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, абвінавачаны ад жніўня 2013 года па студзеня 2014-га праз інтэрнэт накіроўваў сваім знаёмым і дэманстраваў на асабістым кампутары відэазапісы парнаграфічнага характару, у тым ліку з удзелам непаўналетніх.

Таксама сабраныя доказы, што абвінавачаны шматразова здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні двух падлеткаў.

Знаходзячыся пад следствам, абвінавачаны адмовіўся даваць паказанні. Яго віна даказаная паказаннямі пацярпелых і сведкаў, вынікамі ператрусу, шэрагам экспертыз, а таксама іншымі матэрыяламі справы.

Крымінальная справа накіраваная ў суд.