Футбольны чэмпіянат Беларусі пачнецца 2 красавіка

Футбольны чэмпіянат Беларусі пачнецца 2 красавіка

Чэмпіянат краіны па футболе сярод камандаў вышэйшай лігі стартуе 2 красавіка і завершыцца 27 лістапада. Такое рашэнне прыняў выканкам Беларускай федэрацыі футбола на пасяджэнні 26 студзеня, перадае БелаПАН.

Лёсаванне календара пройдзе ў лютым. Пры ім будзе ўлічвацца занятасць шэрагу стадыёнаў у сувязі з тым, што з 4 па 16 траўня будзе праводзіцца чэмпіянат Еўропы сярод дзяўчат. Фінал спаборніцтваў адбудзецца на "Барысаў-Арэне".

Па выніках мінулага сезона вышэйшую лігу пакінуць дзве горшыя каманды. На іх месца ў будучым сезоне прыйдуць два пераможцы турніру ў першай лізе. За гэты варыянт змены прагаласавала адносная большасць членаў выканкама.

Дэпартамент БФФ па правядзенні спаборніцтваў прапаноўваў, каб з вышэйшай лігі выбывала 16-я каманда, а 14-я і 15-я праводзілі пераходныя матчы. Аднак гэты варынят атрымаў на два галасы менш за папярэдні, хаця да яго схілялася кіраўніцтва федэрацыі.