Фотафакт: новая вірусная атака на жыхароў Магілёўшчыны

На экране з'яўлялася патрабаванне, нібыта, МУС аплаціць штраф у памеры 1 млн рублёў. На гэта давалася 12 гадзін. Насамрэч, міліцыя да гэтага не мае дачынення — магілёўцы сталі ахвярамі вірусных праграм.

Праваахоўнікі заклікаюць людзей не паддавацца на правакацыю, не плаціць "штраф" і абавязкова інфармаваць пра падобныя паведамленні органы ўнутраных спраў.

Факты распаўсюду шкодных кампутарных праграм ужо былі зафіксаваныя раней. Тады міліцыя знайшла зламыснікаў.