Фотафакт: Беларусы перахапілі буйную партыю алкаголю з Расіі
Мікрааўтобус, у якім ехалі двое жыхароў Гродзенскай вобласці, спыніла ў Мінску міліцыя.
Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, у ім знайшлі 1000 бутэлек гарэлкі і 172 пяцілітровыя бутыліраваныя каністры са спіртазмяшчальнай вадкасцю (860 літраў). Груз не быў маркіраваны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, на яго адсутнічалі дакументы.
Алкагольную прадукцыю затрыманыя збіраліся прадаць у Гродне. Ім пагражае адміністрацыйная адказнасць.
Фота — guvd.gov.by