Фанат ФК “Дынама” асуджаны на трое сутак за пераклічку “Слава Украіне!”

Як паведамляе сайт Belultras, у сярэдзіне першага тайму на сектары мінскага “Дынама” пачаліся пераклічкі “Слава Украіне, Героям Слава”, на якія адразу адрэагаваў АМАП. Праваахоўнікі сцягнулі на сектар дадатковыя сілы і выказалі сваё негатыўнае стаўленне да паводзінаў фанатаў. На гэтым інцыдэнт падаваўся вычарпаным, але ж гісторыя мела працяг.
 


Пасля гульні праваахоўнікі забралі аднаго з фанатаў, які пачаў пераклічку, але за яго заступіліся яшчэ некалькі заўзятараў сталічнага “Дынама”. Як вынікі — траіх забралі ва ўпраўленне міліцыі. На кожнага склалі па два пратаколы: за хуліганства і за супраціў пры затрыманні.



Чалавеку, які распачаў пераклічку на трыбунах, далі 3 сутак арышту і 3,5 мільёны штрафу. Астатнім удзельнікам інцыдэнту пагражаюць штрафы не меней за 3 мільёны рублёў.

Фота: Interfax.by