Елцы ў Беларусі засталося 20-30 гадоў

Елка знікне / sb.by
Елцы ў Беларусі засталося 20-30 гадоў. У другой палове стагоддзя яна знікне. А пакуль з-за змены клімату елка паступова змяшчаецца на поўнач нашай краіны. Пра гэта ў гутарцы з sb.by паразважаў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік.
На сённяшні дзень у РБ назіраецца ўсыханне хвойных насаджэнняў. З пачатку 2025-га на ўлік было пастаўлена іх 2,1 тысячы гектараў. Высеклі ўжо 1739 гектараў, у тым ліку 1630 га — яловых насаджэнняў (а штотыдзень выяўляецца яшчэ 200-250 гектараў). Цяпер санітарная высечка ідзе па лініі Крупак, Барысава, Навагрудка, Смаргоні і вышэй на поўнач.
Кулік кажа, што ўжо дзесяць гадоў не было добрага ўраджаю шышак.
"Навукоўцы пацвярджаюць: елка як наша асноўная лесаўтваральная парода ў перспектыве — праз 20-30 гадоў — знікне, — кажа міністр. — Гэта не толькі наша праблема — падобная сітуацыя ў многіх еўрапейскіх краінах".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.