Дзіця засталося без кіслароду пасля адключэння электрычнасці ў Гомелі
Кіслародны канцэнтратар / Sonas
У Гомелі адключылі электрычнасць, і малое дзіця засталося без кіслароду. Падтрымліваць працу кіслароднага канцэнтратара цягам 8 гадзінаў давялося ратавальнікам.
Апарат быў неабходны для маленькага дзіцяці. Гэта было літаральна пытанне жыцця.
У выніку ратавальнікі выкарысталі пераносны генератар. А пасля “далі святло”, і ўсё ізноў запрацавала само.