Дзед абакраў бабку на аўтавакзале ў Бабруйску

Пенсіянерка з Бабруйска звярнулася ў міліцыю з заявай пра знікненне 1,6 млн рублёў. Яна распавяла праваахоўнікам, што па сваёй неабачлівасці пакінула цяжкую сумку ў будынку аўтавакзала і адышла на 5 хвілін. Вярнуўшыся, праверыла змесціва сумкі і зразумела, што яе абакралі. 

Падазронага супрацоўнікі міліцыі выявілі хутка, інфармуе БЕЛТА. Грошы ў бабулі скраў дзядуля, які, дарэчы, за ўсю сваю жыццё ніколі не трапляў на вочы праваахоўнікам. Заўважыўшы ў будынку вакзала безгаспадарную сумку, пенсіянер не ўтрымаўся ад спакусы лёгкай нажывы. 

Следчы камітэт пачаў на яго крымінальную справу за крадзеж.

Фота — progorod11.ru