Дызайнерка футболак з лога заводаў-страйкоўцаў Вольга Кардаш пакінула Беларусь

Прэзентацыя футболак заводаў-забастоўшчыкаў
Прэзентацыя футболак заводаў-забастоўшчыкаў

Дызайнерка Вольга Кардаш вымушаная была пакінуць Беларусь пасля стварэння калекцыі футболак з лагатыпамі беларускіх заводаў. Палова сродкаў ад іх продажу павінна была паступаць у Фонд салідарнасці на падтрымку завадчан і людзей, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій.

Дызайнерка расказала Euroradio.by, што неўзабаве пасля таго, як калекцыя паступіла ў продаж, яна была вымушаная з'ехаць з Беларусі:

"Балюча вяртацца да гэтай гісторыі. Ужо месяц прайшоў, і ўсё гэтаксама трасе. Усё пачалося з нашай акцыі. З 29 жніўня мы не прымалі больш заказаў на футболкі і наогул не працуем. Мяне папярэдзілі, што пад мяне ўжо капаюць, і ўсё, я сабралася і паехала на працягу сутак. У выніку ўсё скончылася тым, што я катапультавалася ў Польшчу".

Калекцыя футболак з лагатыпамі беларускіх прадпрыемстваў была прэзентаваная ў канцы жніўня. На іх былі эмблемы тых заводаў, дзе рабочыя абвяшчалі забастоўкі і патрабавалі вызвалення людзей і новых выбараў.

Дизайнерка футболок с лого бастующих заводов Ольга Кардаш покинула Беларусь

Пасля прэзентацыі дызайнерка стала атрымліваць афіцыйныя прэтэнзіі ад заводаў, чые лагатыпы былі выкарыстаныя ў праекце. Яны даслалі афіцыйныя лісты з просьбай далей не выкарыстоўваць іх інтэлектуальную ўласнасць у камерцыйных мэтах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.