Дырэктарам сталічнага футбольнага клуба стала 22-гадовая дзяўчына
Гэткіх юных менэджараў у гісторыі беларускага футболу яшчэ ніколі не было. Жанчыны ў Беларусі на такіх пасадах таксама раней не працавалі.
Ганна Болбас будзе кіраваць клубам “Партызан-МТЗ”, ранейшы дырэктар Леанід Пяткевіч пакінуў клуб па ўласным жаданні. Новая кіраўніца футбольнай каманды скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “матэматыка (інфармацыйныя тэхналогіі)”, яна замужам.
Цягам апошняга году Ганна актыўна дапамагала ў працы клуба на валанцёрскіх пачатках і зарэкамендавала сябе з найлепшага боку сваім адказным падыходам да справы, энтузіязмам і энергічнасцю, таму ёй і прапанавалі гэтую пасаду.