Дырэктара школы, абвінавачанага ў педафіліі, узялі пад варту
Пра гэта паведаміў Следчы камітэт.
Як паведамлялася раней, дырэктар мастацкай школы Пінска быў затрыманы 23 верасня ў працоўным кабінеце. Мужчына на месцы працы з ужываннем гвалту і насуперак волі заведама непаўналетняй учыніў з ёй полавы акт.
Пазней быў выяўлены яшчэ адзін эпізод злачыннай дзейнасці кіраўніка школы.
У Следчым камітэце звярнулі ўвагу на недапушчальнасць выдавання анкетных звестак непаўналетніх, якія пацярпелі ад злачынных дзеянняў педафіла, перадае БЕЛТА.
Фота — ipnews.in.ua