Дырэктар школы, падазраваны ў педафіліі, — паважаны ў горадзе чалавек
Калегі 65-гадовага дырэктара, якога абвінавачваюць у педафіліі кажуць, што ён быў нават архітэктарам горада.
Нагадаем, што 24 верасня Следчы камітэт паведаміў, што затрымалі дырэктара школы на Брэстчыне. Яго падазраюць у згвалтаванні непаўналетняй школьніцы. Потым з'явіліся звесткі, што ў справе дырэктара фігуруе эпізод з яшчэ адным дзіцем.
Як піша "Комсомольская правда", гаворка ідзе пра дырэктара дзіцячай мастацкай школы ў Пінску. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 14-гадовую дзяўчынку 65-гадовы пенсіянер згвалтаваў проста ў кабінеце.
Тым часам калегі затрыманага дырэктара не вераць такім звесткам: "Ён выдатны і паважаны чалавек у горадзе, у яго выдатнае пачуццё гумару, лёгкі на ўздым. Дарэчы, выдатны сем'янін, жанаты, ёсць дзеці".
Дарэчы, мужчына раней быў галоўным архітэктарам Пінску. Напрыклад, мясцовы ліцэй будаўнікоў яго прозвішча размясціў у рубрыцы "Нашы выпускнікі — наш гонар".
Фота — deldorado.de