Да канца тыдня ў Беларусі ўзмоцняцца маразы

Да канца тыдня ў Беларусі ўзмоцняцца маразы

Да канца тыдня ў Беларусі ўзмоцняцца маразы, распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў. Паводле яго слоў, снегапады працягнуцца, але яны ўжо не будуць такімі моцнымі і працяглымі, як падчас нядаўніх цыклонаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак чакаецца невялікі снег. Уначы будзе 7-13 градусаў марозу, пры праясненнях — да 19, удзень — 4-10 градусаў са знакам мінус. У сераду, 20 студзеня, амаль па ўсёй краіне прагназуецца кароткачасовы снег. У начныя гадзіны тэмпература паветра не зменіцца, у дзённыя гадзіны будзе да 12 марозу, а ў чацвер удзень чакаецца ўжо да 14 градусаў ніжэй за нуль.

З пятніцы, 22 студзеня, пахаладае. У начныя гадзіны будзе 11-18 марозу, пры праясненнях — да 19-23 градусаў са знакам мінус, у дзённыя — 7-14, месцамі да 16 марозу. Магчымы кароткачасовы снег.

Уначы ў суботу і нядзелю будзе ўжо ад 13 да 20-26 градусаў марозу, удзень — мінус 7-14, месцамі да -17.