Ці хопіць беларусам бульбы ў наступным годзе?

Бульба

Бульба / pixabay.com

Бульбу пачалі капаць у Беларусі, і Мінсельгасхарч хваліцца сярэдняй ураджайнасцю з гектара. Сёлета яна вышэйшая за мінулагоднюю на 17,7 цэнтнераў.

Летась ураджайнасць была рэкордна нізкай — усяго 306 ц/га. Да таго ж, частку аб'ёмаў страцілі праз дрэннае надвор'е. Гэтыя фактары выклікалі дэфіцыт у крамах. Пасля таго, як урад вырашыў зафіксаваць кошты на бульбу, уся беларуская прадукцыя з'ехала на экспарт, бо фермерам было нявыгадна прадаваць тавар па нізкіх коштах. І бульба часова наўпрост знікла з крамаў.

У 2023 годзе праблемаў з бульбай у беларусаў не было. Тады ўраджайнасць ў 359 ц/га. Сёлета нягледзячы на аптымістычныя навіны ад Мінсельгасхарча яна ўраджайнасць ўсё яшчэ будзе ніжэйшай за гэты паказчык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.