Бюджэтнікам дазволілі накіроўваць зэканомленыя сродкі на павышэнне заробкаў

Дакумент вызначае парадак устанаўлення ў 2014 годзе павышаючых каэфіцыентаў да тарыфнай стаўкі работнікаў бюджэтных арганізацый за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, якія вызваліліся ў выніку аптымізацыі іх структуры. А таксама за кошт эканоміі іншых выдаткаў, якія прадугледжаныя на ўтрыманне бюджэтных арганізацый.



Як адзначае "Интерфакс-Запад", зэканомленыя сродкі будуць накіроўвацца на стымуляванне працы работнікаў бюджэтных арганізацый. Пры гэтым канкрэтныя памеры павышаючых каэфіцыентаў будуць устанаўлівацца самастойна кіраўнікамі гэтых арганізацый.


Дакумент набывае сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Фота — minsknews.by