Бюджэт пражытковага мінімуму павысілі на 50 тысяч рублёў

Такую норму вызначае пастанова Савета міністраў  №319 ад 29 красавіка, паведамляе БелаПАН. Новы пражытковы мінімум будзе дзейнічаць з 1 траўня па 31 ліпеня. Папярэдні нарматыў дзейнічаў з 1 лютага па 30 красавіка і складаў 924 тысячы рублёў. Атрымліваецца, што новы БПМ вырас на 5,4%.

Для працаздольнага насельніцтва БПМ з траўня складзе 1 мільён 74 тысячы 680 рублёў, для пенсіянераў — 803 тысячы 370 рублёў, для дзяцей да 3 гадоў — 846 тысяч 110 рублёў, для дзяцей ад 3 да 6 гадоў — 1 мільён 79 тысяч 730 рублёў, для дзяцей ад 6 да 18 гадоў — 1 мільён 93 тысячы 130 рублёў, для дзяцей-студэнтаў — 975 тысяч 200 рублёў.

З павышэннем БПМ таксама з траўня павялічацца памеры працоўных мінімальных і сацыяльных пенсій, надбаўкі і павышэнні да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў. Таксама вырастуць памеры некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей ды іншыя дапамогі.

Фота — ru.tsn.ua