BYSOL выключылі з Міжнароднага гуманітарнага фонду

BYSOL выключылі з Міжнароднага гуманітарнага фонду / Еўрарадыё
BYSOL выключылі з Міжнароднага гуманітарнага фонду, пра гэта Еўрарадыё распавялі ў МГФ. Гэта наступства рашэння фонду пра тое, што Андрэй Стрыжак можа застацца як мінімум на 6 месяцаў
МГФ давёў сваё рашэнне фонду яшчэ ўчора, але сам BySOL пра выключэнне з арганізацыі не паведамляў.
МГФ быў створаны па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай ў Нарвегіі ў красавіку 2024-га, працу ён распачаў у кастрычніку таго ж года. Яго мэта — акумуляваць дапамогу розных краін на падтрымку экс-палітвязняў і іх сваякоў. Гэтыя грошы мусяць размяркоўвацца праз чальцоў арганізацыі. Чальцамі МГФ з'яўляюцца некалькі беларускіх фондаў, самымі буйнымі былі BySOL і ByHELP.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.