BYSOL: "У нас ідзе вялікая перабудова ў камандзе"

Андрэй Стрыжак

Андрэй Стрыжак / Белсат

24 верасня прадстаўнікі BYSOL адказалі на пытанні журналістаў з нагоды прынятага рашэння пра будучыню Андрэя Стрыжака ў арганізацыі. Як стала вядома раней, ён застаецца ў фондзе, але на непублічнай пасадзе.

Камісія, якая складалася з супрацоўнікаў BYSOL, рэкамендавала фонду наогул спыніць супрацоўніцтва са Стрыжаком. Але ён аспрэчыў гэтае рашэнне. Пасля галасавання дзве траціны каманды выказаліся за працяг супрацоўніцтва, калі Стрыжак будзе адхілены ад кіраўнічых і прадстаўнічых функцый і перадасць правы заснавальніка BYSOL.

Дырэктарат, які цяпер кіруе фондам, спыніўся на кампраміснай пазіцыі. З 19 верасня 2025 года па 19 сакавіка 2026 года з Андрэем Стрыжаком уводзіцца часовы фармат супрацоўніцтва.

Якую пасаду будзе займаць Андрэй Стрыжак?

Па словах прадстаўнікоў BYSOL, цяпер у арганізацыі будуць адбывацца структурныя змены. Андрэй Стрыжак больш не будзе займаць пазіцыі прадстаўніка па знешніх сувязях (як гэта было запісана ў яго дамове). На дадзены момант ён лічыцца "кансультантам", але каманда падкрэслівае, што пасля фарміравання новых службовых абавязкаў у BYSOL яго пазіцыя можа вызначыцца інакш, зыходзячы са змен пула задач.

Выпрабавальны тэрмін — шэсць месяцаў, хоць першапачаткова дырэктарат прапаноўваў тры.

“Гэта максімальны тэрмін. Гэта было рашэнне Андрэя, як заснавальніка. А мы, як дырэктарат, не палічылі гэта прынцыповым. Гэта пробны перыяд, каб разабрацца. Калі нешта адбудзецца ў працэсе, што пакажа, што мы не можам працягваць супрацоўніцтва, то яно спыніцца. У нас ідзе вялікая перабудова".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.