Зорку серыяла "Гульня ў кальмара" апраўдалі па справе аб сексуальных дамаганнях

О Ён Су

О Ён Су / fecebook.com

Зорку серыяла "Гульня ў кальмара" апраўдалі па справе аб сексуальных дамаганнях. Суд адмяніў прысуд 81-гадоваму мужчыну. Суддзі заявілі, што інцыдэнт адбыўся даўно, таму некаторыя паказанні жанчыны могуць быць ілжывымі.

О Ён Су абвінавацілі ў сексуальных дамаганнях тры гады таму. Заяву на яго падала экс-калега, якую ён, паводле яе слоў, "недазваляльна абняў", "дакранаўся да цела і без дазволу пацалаваў у шчаку". Гэтыя дзеянні нібыта адбыліся ў 2017 годзе. Спачатку расследаванне справы было прыпынена, аднак пазней яго разгляд аднавілі.

У 2024 годзе ўладальніка "Залатога глобуса" за "Лепшую мужчынскую ролю другога плана" прызналі вінаватым. Яму вынеслі прысуд — 8 месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна. Дарэчы, ён адмаўляў сваю віну і цяпер, верагодна, гэтую справу закрыюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.