БТ не пакажа матчы з праграмы 21-га тура чэмпіянату Беларусі
Белтэлерадыёкампанія не пакажа ні аднаго матча з 21-га тура чэмпіянату Беларусі сярод камандаў вышэйшай лігі.
Тэлекампанія была гатовая паказаць адзін з суботніх матчаў тура. Аднак удзел трох клубаў у еўракубках ўнес змены ў каляндар чэмпіянату. У выніку гульня салігорскага "Шахцёра" і "Белшыны" ссунулася на пятніцу, а мінскага "Дынама" з "Тарпеда-БелАЗ" — на нядзелю.
Як піша "Прессбол", БАТЭ, які гуляе ў суботу, адмовіўся мяняць вячэрні час пачатку хатняй сустрэчы з "Дняпром" на час, зручны для тэлевізійшчыкаў.
Такім чынам, канстатуе by.tribuna.com, Белтэлерадыёкампанія не пакажа ў жывым эфіры ні аднаго матчу з тура.
Фота — businesspskov.ru