Брэстаўчанка спрабавала атруціць свайго мужа на сямейным пікніку

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 48-гадовую падазраваную ўвечары 2 верасня з доказамі злачынства. Знаходзячыся разам з мужам на сямейным пікніку, жанчына спрабавала яго атруціць, падсыпаўшы яму яд у талерку з ежай, инфармуе БЕЛТА

Праваахоўнікі звярнулі ўвагу на жанчыну яшчэ некалькі месяцаў таму, калі яна спрабавала знайсці выканаўца "далікатнай работы". Як выявілася, яна хацела пазбавіць мужа жыцця.  

Пазней было выяўлена, што выкарыстанне моцнай атруты ёй падказаў кілер. Ён распавёў, што сляды яду, які яна выкарыстала, праз некалькі гадзін пасля смерці эксперты ў арганізме ўжо не выявілі б. 

Падазраваная разлічвала атрымаць у спадчыну кватэру ў Брэсце і дом з гектарам зямлі ў вёсцы. Пры гэтым траціну ад кошту кватэры яна хацела аддаць кілеру за дапамогу ў забойстве, а астатняе выдаткаваць на развіццё ўласнага бізнэсу. 

На жанчыну пачалі крымінальную справу замах на забойства з карыслівых меркаванняў. Падазраваную затрымалі. 

Фота — relaxstyle.net