Бомба, тэрарыст або адкліканне: нестыкоўкі ў версіі пра "агента Пратасевіча"

Раман Пратасевіч

Раман Пратасевіч / БЕЛТА

Падчас паездкі ў Лепельскі раён Аляксандр Лукашэнка, пасля абмеркавання дрэваапрацоўкі і чыстага паветра, раптам назваў Рамана Пратасевіча "супрацоўнікам нашай выведкі".

"Доўга распавядаць не буду. Пратасевіч — гэта супрацоўнік нашай выведкі", — заявіў ён.

У яго версіі ёсць некалькі момантаў, якія выклікаюць сур'ёзныя пытанні. Апошні раз Раман пісаў у сваім асабістым канале 18 жніўня, дзе скардзіўся, што не можа знайсці працу. Дык навошта яе шукаць, калі, са слоў Лукашэнкі, яна ўжо ёсць?

Што было ў дзяржСМІ пасля затрымання Пратасевіча?

23 траўня 2021 года, калі самалёт Ryanair з Пратасевічам на борце пасадзілі ў Мінску, канал прэс-службы Лукашэнкі апублікаваў сваю версію таго, што адбылося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.