Лукашэнка назваў Рамана Пратасевіча "супрацоўнікам нашай разведкі"

Раман Пратасевіч

Раман Пратасевіч / Еўрарадыё

Падчас паездкі ў Лепельскі раён 31 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка назваў Рамана Пратасевіча агентам беларускай разведкі.

"Доўга расказваць не буду. Пратасевіч — гэта супрацоўнік нашай разведкі. Нам трэба было яго затрымліваць? А вось пытанне, чаму яны (рэйс Ryanair) у Вільню ляцелі, там не селі, а развярнуліся і ў Мінск прыляцелі, селі пасля званка, што ў іх на борце там нейкая выбухоўка... Ну сядайце, вы ў Вільню ляцелі, над Вільняй былі — сядайце. Развярнуліся, прыляцелі ў Мінск. Селі ў Мінску.

Я кажу: "Ну што, праводзьце аперацыю, ён жа пад прыкрыццём працаваў у гэтых збеглых. Праводзьце аперацыю як трэба".

Паводле Лукашэнкі, спецслужбам давялося праводзіць аперацыю па затрыманні, "хаця нам не асабліва трэба было яго затрымліваць".

Гэтыя заявы выглядаюць дзіўна, бо самалёт з Пратасевічам пасадзілі ў Мінску з аргументам пра выбухоўку, улады настойвалі на гэтай версіі (прыналежнасць абвяргаў нават ХАМАС).

І, дарэчы, чаму Пратасевіч увесь час скардзіцца на немагчымасць знайсці працу, калі ён працуе ў разведцы?

Адно з магчымых тлумачэнняў: Лукашэнка рыхтуе глебу для патрабаванняў зняць еўрапейскія санкцыі з "Белавіа". Калі затрымалі не апазіцыянера, а "выклікалі з задання" — тады і санкцыі, маўляў, не патрэбныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.