Літва спыніла расследаванне па справе аб пасадцы самалёта Ryanair

Самалёт Ryanair, фота ілюстрацыйнае

Самалёт Ryanair, фота ілюстрацыйнае

Літва спыніла расследаванне па справе аб пасадцы самалёта Ryanair у Мінску, паведамляе Генпракуратура краіны.

Расследаванне было спынена ў сувязі з тым, што аналагічнае расследаванне праводзіцца ў Польшчы, і сумесная літоўска-польская следчая група прыняла рашэнне аб працягу дасудовага расследавання і прыцягнення вінаватых асоб да крымінальнай адказнасці ў Рэспубліцы Польшча.

Самалёт Ryanair з Афін у Вільню прымусова пасадзілі ў Мінску з-за нібыта наяўнасці на борце выбуховага прыстасавання. У выніку пасадкі сілавікамі затрымалі Рамана Пратасевіча і Сафію Сапега. У дзень пасадкі адпаведнае расследаванне было распачата літоўскімі органамі за выкраданне паветранага судна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.