У канале Пратасевіча публікуюцца дакументы Каардынацыйнай рады

Раман Пратасевіч / БЕЛТА
У тэлеграм-канале Рамана Пратасевіча ўжо некалькі тыдняў публікуюццае ўнутраныя дакументы Каардынацыйнай Рады. Але гэта не тыя файлы, што былі спампаваныя з акаўнту Анжалікі Мельнікавай сёлета ў сакавіку, паведамляюць крыніцы Еўрарадыё ў КР.
Паводле крыніц, файлы, якія публікуе Пратасевіч — гэта дакументы, да якіх атрымалі доступ сілавікі пасля затрымання Васіля Верамейчыка, ветэрана палка імя Кастуся Каліноўскага і дэлегата КР трэцяга склікання.
Калі прааналізаваць дакументы, можна лёгка пабачыць, што там насамрэч няма нічога старэйшага за восень 2024-га. В’етнам выдаў Верамейчыка беларускаму рэжыму ў лістападзе мінулага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.