Ці здольны паліграф выявіць усіх агентаў КДБ і ФСБ у дэмсілах — эфір

Генадзь Манько / Еўрарадыё
Беларускія дэмакратычныя сілы пачалі ўсур’ёз разглядаць пытанне “фармавання міжнародных міратворчых сіл на тэрыторыі Еўрасаюза з удзелам беларускіх добраахвотнікаў”. Гаворка, безумоўна, ідзе не пра тое, што дэмсілы будуць такія сілы фармаваць, а (пакуль) выключна пра стварэнне беларускіх падраздзяленняў у складзе нацыянальных армій краін ЕС і NATO. Ці для пачатку ў тым жа Замежным легіёне. Але пакуль “сілавы блок” дэмсіл не здольны дамагчыся ўхвалення абавязковай працэдуры праходжання паліграфа хаця б для чальцоў Каардынацыйнай рады…
Ці своечасовая прапанова пра стварэнне беларускіх падраздзяленняў у арміях ЕС і NATO і ці ёсць з каго тыя падраздзяленні фармаваць? Якія функцыі меркавана будуць у такіх падраздзяленняў і пры чым тут вызваленне Беларусі? Чаму КР супраціўляецца праверцы сваіх чальцоў на паліграфе і што гэта дасць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.