Бізнес на чэргах: чаму беларусам у Варшаве складана падацца на бежанства

Чаму беларусам у Варшаве складана падацца на бежанства

Чаму беларусам у Варшаве складана падацца на бежанства / @rubanau_collage

Беларусы працягваюць скардзіцца на вялікія чэргі на падачу заяў для надання міжнароднай абароны ў Варшаве. Усё праз так званых "кансультантаў", якія з ночы займаюць месцы для сваіх кліентаў.

Яшчэ да світання журналісты Еўрарадыё прыйшлі да варшаўскага Упраўлення па справах замежнікаў, каб на ўласныя вочы ацаніць сітуацыю, знайсці "прадаўцоў чаргі" і паспрабаваць з імі пагаварыць.

Заняла чаргу для сына (наўрад)

На гадзінніку 6 раніцы, на вуліцы цёмна і злёгку марозна. Каля Упраўлення па справах замежнікаў нікога няма. "Атрымліваецца, тое, пра што пішуць у чатах — хлусня, і ніхто не займае ніякія чэргі з дзвюх гадзін ночы?" — думаем мы з калегам.

Але не. Праз пару імгненняў з прыпаркаванага побач белага "Пежо" выходзіць мажны мужчына ў чырвонай куртцы і накіроўваецца проста да нас.

— Вы Аляксандр? — пытае ён.

— Не.

— Але вы на Табаровай, так? Там, калі што, мужчына ў машыне сядзіць — ён апошні ў чарзе.

— Добра, дзякуй.

Ён не прадставіўся, хто ён такі. Але мы мяркуем, што гэта і ёсць адзін з тых самых "прадаўцоў-кансультантаў". Інакш навошта яму падыходзіць да нас і пытацца імя.

Праз пару хвілін ужо самі падыходзім да яго машыны. Акрамя яго ў салоне яшчэ двое: жанчына і мужчына.

Бизнес на очередях: почему белорусам в Варшаве сложно податься на беженство
"Прадаўцы" займаюць чаргу з самай раніцы / the-warsaw.com
Бизнес на очередях: почему белорусам в Варшаве сложно податься на беженство
Чэргі на Табаровай у Варшаве / Euroradio
@euroradio.lite "Прадаўцы чаргі". Беларусам складана падацца на міжнародную абарону праз "кансультантаў", якія за грошы займаюць чэргі. Глядзіце кароткі рэп @euroradio. #навіны #беларусывпольше #беларусыўпольшчы #беларусываршава #taborowa33 ♬ original sound - Еўрарадыё.Лайт

Улетку 2024 года мы пісалі пра тое, што паслугі "прадаўцоў чаргі" каштуюць 12 тысяч злотых. Пра гэта нам тады расказваў адзін з такіх "кансультантаў".

Цяпер ён зноў тут — кажа, што прадастаўляе паслугі па суправаджэнні кліентаў, якія звярнуліся па дапамогу з дакументамі і чаргой. Яго кліенты ўжо стаяць адны з першых.

Мужчына кажа, што афіцыйна працуе ў фірме па легалізацыі, але не называе сваю пасаду. Іх паслугі легальныя, але колькі яны каштуюць — не кажа, раіць звяртацца па кансультацыю.

— Вы займаеце чаргу з ночы, а потым на ваша месца прыходзіць некалькі кліентаў?

— Ну, калі да нас звярнуліся два чалавекі — значыць, ад нашай фірмы таксама будзе два чалавекі, калі тры — значыць, тры.

— А колькі тут усяго такіх фірмаў, як ваша?

— Наша адна такая.

— А вы ведаеце людзей, якія таксама займаюць чаргу для іншых?

— Так, вядома. Пахадзіце, папытайце.

— Так ніхто не прызнаецца.

— Бо працуюць нелегальна. Думаеце, яны легальна працуюць?

Паводле гэтага кансультанта, іх фірма адзіная, якая працуе тут легальна. А жанчына, якая нібыта "прыйшла сюды з сынам", і мужчына ў чырвонай куртцы прыходзяць сюды рэгулярна і з'яўляюцца "прадаўцамі чаргі".

У самы канец чаргі становіцца жанчына з сынам. Яны прыйшлі сюды самі, без усялякіх кансультантаў. Кажа, што бачыла ў інтэрнэце матэрыялы пра "прадаўцоў чаргі" і што крыху пабойваецца праседзець увесь дзень у чаканні і так і не трапіць на сумоўе да памежнікаў.

У 8 брамка адчынілася, запусцілі ўсіх. Але ці ўсё трапяць да запаветных акенцаў? Наўрад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.