"Паўлінку" ў Купалаўскім тэатры замянілі на прапагандысцкі спектакль пра "СВА"

Сцэна са спектакля "Чырвоны абоз" / Томскі абласны тэатр драмы
30 верасня ў Купалаўскім тэатры замест "Паўлінкі", пазначанай у праграме, гледачам прапанавалі прапагандысцкую пастаноўку пра вайну Расіі супраць Украіны. Спектакль "Чырвоны абоз" прывезлі ў Мінск артысты Томскага абласнога тэатра драмы.
Пра замену спектакля Купалаўскі тэатр паведаміў за тыдзень, адзначае "Наша Ніва". Менавіта 30 верасня тэатры планавалі падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве. Спасылаліся на тое, што падчас Другой сусветнай вайны Купалаўскі тэатр эвакуіравалі ў Томск.
У першай частцы спектакля расказвалася гісторыя рыбакоў Нарымскага краю, якія ў 1942 годзе адпраўлялі рыбу працоўным Кузбаса. А Ў другой — пра тое, як "з пачаткам СВА "чырвоны абоз" рушыў ізноў".
Дарэчы, з 2023 года існуе фонд "Чырвоны абоз. Томск — фронту". Адна з яго мэтаў — дапамога расійскім вайскоўцам і іх сем'ям.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.