Свабодны тэатр паказаў новы спектакль — "Urząd Przyjemności"

Свабодны тэатр паказаў новы спектакль — "Urząd Przyjemności" / Еўрарадыё
Свабодны тэатр паказаў новы спектакль — "Urząd Przyjemności". Ён прызначаны строга для гледачоў 18+ і ідзе на чатырох мовах: беларускай, расійска, польска і англійскай.
Назву "Urząd Przyjemności" можна было б перакласці на беларускую як "Выканкам задавальненняў". Пастаноўка прысвечаная людзям, якія апынуліся за межамі сваёй краіны і цяпер вымушаныя змагацца з бязлітаснай мясцовай бюрактарыяй. А яна часта якраз-такі людзей у іх і не бачыць.
У аснову спектакля пакладзеныя асабістыя гісторыі актораў, якія самі праходзілі праз анкеты, бясконцыя чэргі і абыякавасць чыноўнікаў. Якія на сваіх працоўных месцах... таксама пакутуюць ад усёй гэтай сітуацыі! Але па-свойму.
Квіткі на бліжэйшыя паказы ўжо раскупленыя. Але калі вы будзеце ў Варшаве — яшчэ ёсць шанс схадзіць на "Urząd Przyjemności" у сярэдзіне кастрычніка.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.