“Мужчыны плачуць”: музыка РСП — пра свой монаспектакль

Акцёр і музыка Павел Гарадніцкі / Радыё "Рацыя"
3 ліпеня ў Варшаве акцёр Павел Гарадніцкі прэзентуе свой монаспектакль “Мужчыны плачуць”, у аснову якога леглі вершы паэта Мікіты Найдзёнава.
“Ідэя даць гэтым вершам загучаць у спектаклі не давала мне спакою даўно, і вось час настаў”, — кажа Павел.
“Мужчыны плачуць” — не першая сольная праца Паўла з эміграцыі. Дагэтуль акцёр ездзіў па Еўропе з монаспектаклем “Паслязаўтра будзе заўтра” — рэальнай гісторыяй беларускага палітзняволенага, якая расказвае пра выжыванне ў няпростых умовах, чалавечнасць і надзею, якiя немагчыма адабраць.
Чаму Паўла прывабіў жанр монаспектакля, чым жывуць беларускія акцёры ў эміграцыі, якія тэмы ад беларусаў цікавыя замежнікам і як на Паўла-акцёра ўплывае Павел — музыка-гура РСП?
Гэта ды іншае абмяркоўваем з Гарадніцкім у жывым эфіры Еўрарадыё. Далучайцеся!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.