BY teatr: ці ёсць беларускаму тэатры месца на заходніх сцэнах — эфір
Андрэй Новік
У выніку рэпрэсій і палітычнага пераследу з Беларусі цягам апошніх 5 гадоў вымушана з’ехалі дзясяткі “людзей тэатра” — драматургаў, рэжысёраў, актораў, мастакоў. Каб іх аб’яднаць і падтрымаць, у Польшчы быў створаны фонд BY teatr. Мэта яго — ствараць праекты “ў капрадукцыі з польскімі партнёрамі ў іх прасторы”. Такі вось прынцып мультыкультуралізму закладзены ў канцэпцыю праекта. Каб захоўваючы свой твар, беларускую ідэнтычнасць і мову, весці дыялог з культурай краіны, якая прыняла беларускіх людзей тэатра.
Чаму ўзнікла патрэба ствараць адмысловы фонд для аб’яднання дзеячаў тэатра і якія мэты найперш пераследваліся? Ці існуе магчымасць працягваць і ў эміграцыі рабіць “беларускі прадукт” і ці можа ён быць цікавым не толькі беларусам? Ці лёгка знайсці сваё месца на чужых тэатральных сцэнах і чым, якімі праектамі можа ўжо пахваліцца фонд і яго ўдзельнікі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік фонду BY teatr, рэжысёр Андрэй Новік у 15:00.