"Не пра настальгію і не пра сум па доме": Leibonik выпусціў новую песню

Валерыя Валадзько ў кліпе на песню "Дом" / скрыншот з кліпа "Дом"
Гурт Leibonik выпусціў кліп на песню “Дом”. Вакалістамі выступілі Валерыя Валадзько (Kriwi, "Гаротніца") і Яўген Цярэнц’еў ("Тэлепорт").
“Гэтая песня — не пра настальгію і не пра сум па доме. Гэтая песня — пра шлях ад летніх лугоў да шумных гарадоў, пра новыя ўражанні і адкрыцці, што мы нясем з сабой, і пра далікатныя кроплі памяці, якія ніколі не знікаюць”, — гаворыцца ў анатацыі да твора.
У кліпе шмат лета, цяпла і паветра. Паглядзіце!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.