Дажджы і да +16-ці: якой будзе нядзеля 5 кастрычніка
Нясвіжскі замак увосень / Еўрарадыё
У нядзелю 5 кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Сіноптыкі абяцаюць дажджы — пры чым, па большай частцы тэрыторыі. Вецер будзе паўднёвым і паўднёва-заходнім, удзень месцамі з парывамі да 12 м/с.
Ноччу тэмпература паветра складзе ад 4-х да 10-ці цяпла. Удзень чакаецца 10-16 градусаў вышэй за нуль.