Сяргей Пукст: аб’яднанне на падмурку нашага культурнага кода — гэта мая ідэя

Сяргей Пукст

Сяргей Пукст / Еўрарадыё

2 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё —кампазітар, аранжыроўшчык, піяніст, выкладчык англійскай мовы Сяргей Пукст.

Мова і ідэнтычнасць — гэта тое, за што мы павінны змагацца. Бо ўсё ж мы адносна невялікая па колькасці нацыя і нас шмат стагоддзяў імкнуліся перарабіць на свой капыл нашыя суседзі. Але мы захаваліся. І каб працягваць жыць, каб стаць адметнай часцінай агульнаеўрапейскай культуры, мы мусім захоўваць і пашыраць свой культурны код, перакананы Сяргей Пукст.

Пра тое, ці можа твор, напісаны на расійскай ці якой іншай мове, быць часткай беларускай культуры, чаму ў вымушанай эміграцыі беларусы пачалі больш увагі надаваць сваёй ідэнтычнасці і дзе нашае месца ў агульнаеўрапейскай культуры, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Пукстам.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

                                                                            
Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.