У Літве звольнілі міністра культуры, які адмовіўся казаць, чый Крым
Пратэст у Літве супраць таго, каб прадстаўнік "Заранка Нёмана" кіравай культурай у краіне / Delfi
Вечарам у пятніцу прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прыняў адстаўку Ігнатаса Адамавічуса, які падчас інтэрв’ю з выданнем Lrytas назваў пытанне пра прыналежнасць Крыма правакацыйным. Па словах цяпер ужо былога міністра, ён пакінуў пасаду не па ўласнай волі, а пад вонкамым ціскам — нібыта гэта стварае пагрозу яго сям’і.
Ігнатас Адамавічус — прадстаўнік ультраправай партыі “Заранак Нёмана” — стаў міністрам культуры толькі 24 верасня. На наступны дзень літоўская творчая супольнасць выйша на пратэст супраць таго, каб партыя з папулітскай, антысямітскай і прарасійкай рыторыкай кіравала культурнай сферай Літвы.
Партыя “Заранак Нёмана” уваходзіць у кіроўную кааліцыю.