Спецслужба Польшчы вядзе дазнанне пра пагрозы дэлегатам КР і чальцам НАУ

Павел Латушка / тг-канал Латушкі
Ваенны пракурор Нацыянальнай пракуратуры Польшчы даручыў правесці дазнанне па фактах пагроз, шантажу, подкупу і спробаў вярбоўкі з боку спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да супрацоўнікаў НАУ і дэлегатаў Каардынацыйнай рады. Пра гэта паведамляе прэс-служба Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.
Кіраўнік НАУ Павел Латушка даў паказанні як сведка пра спробы вярбоўкі, шантажу, подкупу ды іншых незаконных дзеяннях спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі. Паведамляецца, што пацярпелымі ад іх 12 супрацоўнікаў НАУ і дэлегатаў Каардынацыйнай рады. Латушка перадаў польскім органам дакументы, звязаныя з гэтай дзейнасцю лукашэнкаўскіх спецслужбаў супраць беларускіх палітычных эмігрантаў на тэрыторыі Польшчы.
Дазнанне вядуць следчыя Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.