Мінскае “Дынама” абыграла “Маладзечна” і на 4 балы наблізілася да “МЛ Віцебск”

4 кастрычніка працягнуўся 24-ы тур у Вышэйшай лізе / "Динамо-Минск"
У Наваполацку матчам “Нафтана” з “Гомелем” стартаваў другі дзень 24-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Каманды паказалі звышвыніковую гульню, у якой мацнейшымі аказаліся гаспадары поля — 5:3.
У Маладзечне мінскае “Дынама” без цяжкасцяў разабралася з аўтсайдарам — 3:1. Гэтая перамога вяртае інтрыгу ў чэмпіянат. Дзеючы чэмпіён наблізіўся да лідара на чатыры ачкі, маючы гульню ў запасе.
“Нёман” і “Тарпеда-БелАЗ” разышліся мірна — 1:1.
“Віцебск” абыграў “Арсенал” — 1:0. Новы трэнер “паўночнікаў” Сяргей Гурэнка пачынае з перамогі.
5 кастрычніка тур завершыцца двума гульнямі:
“Іслач” — “Слуцк”
“Славія” — “Смаргонь”
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.