“Мінск” абыграў Брэст, “МЛ Віцебск” пацярпеў чацвёртае запар паражэнне

3 кастрычніка стартаваў 24-ы тур у Вышэйшай лізе / БАТЭ
Матчам у Мінску пачаўся чарговы тур чэмпіянату Беларусі па футболе. “Гараджане” прымалі брэсцкае “Дынама” і перамаглі з лікам 1:0. Гэтая вікторыя працягнула серыю без параз “Мінска” да шасці гульняў. Апошні раз “гараджане” прайгравалі ў матчы з “Іслаччу”.
Цэнтральны матч тура прайшоў у Барысаве, дзе БАТЭ прымаў лідара чэмпіянату “МЛ Віцебск”. “Букмекеры” зноў прайгралі — 0:1 — гэта чацвёртае запар паражэнне. І першае пасля змены трэнераўскага штаба. Узрушэнне не дапамагло.
Калі мінскае “Дынама” абыграе ў гэтым туры “Маладзечна”, то адставанне ад “МЛ Віцебск” скараціцца да чатырох балаў пры гульні ў запасе.
Расклад астатніх гульняў 24-га тура:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.