Гаспадар лідара чэмпіянату "МЛ Віцебск" змяніў трэнера за 7 тураў да фінішу

Трэнерскі штаб "букмекераў" адхілены ад працы

Трэнерскі штаб "букмекераў" адхілены ад працы / "МЛ Витебск"

Уладальнік "МЛ Віцебск" Арцём Лявонаў змяніў трэнерскі штаб каманды, якая лідыруе ў чэмпіянаце. Замест Аляксандра Шагойкі выконваючым абавязкі галоўнага трэнера будзе Віктар Пятрашка. Спецыяліст працаваў з дублем каманды.

Гэтая перастаноўка звязаная з трыма паразамі запар у Вышэйшай лізе. Цяпер "МЛ Віцебск" апярэджвае мінскае "Дынама", якое ідзе следам, на сем балаў, пры гэтым сталічны клуб мае гульню ў запасе.

У турніры засталося згуляць сем тураў. У апошнім туры "МЛ Віцебск" згуляе супраць "Дынама-Мінск". Гэтая гульня можа стаць "залатым" матчам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.